Зьліваньне адкідаў малочнай вытворчасьці ў рэкі і вадаёмы можа нанесьці сур'ёзную шкоду прыродзе, адзначаюць жыхары Смалявічаў у сваёй пэтыцыі да мясцовага райвыканкаму і РАУС, просячы разабрацца з сытуацыяй.
Жыхары гораду Смалявічы зьвярнуліся да мясцовых уладаў і сілавікоў з просьбай праверыць ААТ «Смалявіцкі малочны завод» наконт зьліваў у раку Плісу адкідаў сваёй вытворчасьці.
Адрасаты пэтыцыі зазначаюць, што зафіксавалі зьлівы пракіслага малака 8 і 17 чэрвеня 2024 году. Такія дзеяньні, лічаць яны, могуць нанесьці сурʼёзную шкоду прыродзе праз павялічваньне кіслотнасьці вады, а «празь вялікую колькасьць арганікі зьмяншаецца ўзровень кіслароду».
Аўтары звароту запатрабавалі пакараць службовых асоб, вінаватых у зьлівах пракіслага малака ў раку, і ацаніць экалягічную шкоду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь зноў павысіла цэны на малочную прадукцыю, якую экспартуе ў Расею