Прычына ў тым, што вытворца і экспартэр калійных угнаеньняў не пагадзіўся з цаной перавалкі, цытуе выданьне экспэртаў, знаёмых з сытуацыяй. Цяпер вядуцца перамовы пра цану, і ў агляднай будучыні перавалка беларускіх угнаеньняў будзе адноўлена, запэўнілі ў кампаніі.
Як адзначае «Фонтанка» тэрмінал БСМЗ ствараўся ў тым ліку з прыцэлам і на беларускіх партнэраў, калі праз санкцыі «Літоўская чыгунка» разарвала зь «Беларуськаліем» кантракт на перавозку 12 мільёнаў тон угнаеньняў у год.
Транспартную апрацоўку ўгнаеньняў «Беларуськалію» на тэрмінале БСМЗ запусьцілі ў канцы 2022 году. За 2023 год БСМЗ перагрузіў каля двух мільёнаў тон беларускіх угнаеньняў, атрымаў за гэта 3,1 мільярда расейскіх рублёў і закрыў год з чыстым прыбыткам 579 мільёнаў рублёў (амаль 7 мільёнаў даляраў), піша «Фонтанка».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларуськалій» зноў паспрабаваў размарозіць свае акцыі ў тэрмінале ў Клайпедзе. Што вырашыў суд ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь стала найбуйнейшым пастаўніком калію ў Кітай