Паводле ягоных слоў, адрэзаную галаву заўважылі падчас аэраздымкаў: яна ляжала на пашкоджаным браняваным аўтамабілі Сіл абароны Ўкраіны.
«Гэта жудаснае варварства, якому ня месца ў XXI стагодзьдзі. І гэта чарговы доказ, што ваенныя злачынствы, якія ўчыняе агрэсар, — не адзінкавыя інцыдэнты, а сплянаваная стратэгія расейскага рэжыму. Гэтыя злачынныя загады былі аддадзеныя на ўзроўні кіраўніцтва батальёну і роты», — адзначыў Андрэй Косьцін, дадаўшы, што такія злачынствы не застануцца беспакаранымі.
Пачалі дасудовае расьсьледаваньне па факце парушэньня законаў і звычаяў вайны, спалучанага з наўмысным забойствам (частка 2 артыкула 438 КК Украіны). Прымаюцца ўсе меры для ўстанаўленьня акалічнасьцяў здарэньня і датычнасьці канкрэтных расейскіх вайскоўцаў да ўчыненьня злачынства, гаворыцца ў паведамленьні офіса Генпракуратуры.
- Упраўленьне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ) і міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch паказвалі ў сваіх дакладах, што расейскае войска парушае міжнароднае гуманітарнае права, учыняючы катаваньні і пазасудовыя пакараньні.
- Паводле зьвестак генэральнага пракурора Ўкраіны на пачатак чэрвеня 2024 году, расейскія вайскоўцы пакаралі сьмерцю сама менш 61 украінскага ваеннапалоннага, а вайскоўцы, якія трапілі ў палон, зазнаюць катаваньні. Украінскія ўлады да траўня змаглі ідэнтыфікаваць 357 расейскіх вайскоўцаў і прадстаўнікоў прызначаных Расеяй акупацыйных уладаў, якія падазраюцца ў забойствах і катаваньнях мірных жыхароў і ўкраінскіх ваеннапалонных. У адносінах да 83 зь іх украінскія суды ўжо вынесьлі прысуды.