Жыхарку Віцебску затрымалі за TikTok-відэа
На відэа, запісаным сілавікамі, жанчына прызнаецца ў тым, што разьмяшчала ў TikTok інфармацыю з так званых «экстрэмісцкіх» каналаў, паведамляе «Вясна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 17 чэрвеня: затрымалі беларуса, які апублікаваў зьвесткі судзьдзі зь МенскуПяць жыхароў Магілёва асудзілі за ўдзел у пратэстах 2020 году
Суд у Магілёве 13 чэрвеня разгледзеў справу пяцярых мясцовых жыхароў, якіх абвінавацілі ў грубым парушэньні парадку (частка 1 артыкула 342 КК), піша MAYDAY.
На думку суду, Андрэй Ціманін, Валерыя Іўчына, Міхаіл Пішчала, Сьвятлана Котава і Дзяніс Котаў у жніўні і верасьні ўдзельнічалі ў маршах у Менску, «выходзілі на праезную частку» і «блякавалі рух транспарту».
Цімоніну прысудзілі 2 гады калёніі, Іўчыну і Котаву — 2 гадоў і 6 месяцаў «хіміі», а Котавай і Пішчалу — па 2 гады «хатняй хіміі».
Паводле інфармацыі актывістаў, у Сьвятланы і Дзяніса Котава ёсьць маленькія дзеці.
Асудзілі дырэктара студыі гуказапісу
Дырэктара студыі гуказапісу і гітарыста Алега Лядзенку асудзілі на 2,5 года «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах, паведамляе «Вясна».
У судзе Маскоўскага раёну Менску 28 траўня Алега Лядзенку асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак або актыўны ўдзел у іх»). Судзьдзя Тацяна Матыль прызначыла Алегу 2 гады і 6 месяцаў абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).
Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе ў Менску і выхадзе на праезную частку. Як паведамляецца ў судовай пастанове, Алег «выкарыстоўваў у якасьці пратэставай сымболікі палотнішча бел-чырвона-белага колеру». Яго апазналі па фатаздымках з акцыі.
Пры затрыманьні ў Алега арыштавалі гітару і тэлефон, якія вярнулі пасьля абвяшчэньня прысуду.