Ядзерныя дзяржавы за мінулыя пяць гадоў павялічылі выдаткі на ядзерныя ўзбраеньні на траціну, мадэрнізуючы арсэналы на фоне нарастаньня геапалітычнай напружанасьці, паведаміла Міжнародная кампанія за ліквідацыю ядзернай зброі (ICAN) у новым дакладзе, абнародаваным сёньня.
Пра гэта піша DW.
Лічбы, прыведзеныя ў дасьледаваньні ICAN, пацьвердзілі высновы сёлетняга дакладу Стакгольмскага міжнароднага інстытуту дасьледаваньняў праблем міру (SIPRI).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Даклад дасьледчыкаў SIPRI: няма пераканаўчых доказаў разьмяшчэньня ядзернай зброі ў БеларусіПаводле зьвестак ICAN, дзевяць ядзерных дзяржаў — ЗША, Кітай, Індыя, Расея, Францыя, Вялікая Брытанія, Ізраіль, Пакістан і Паўночная Карэя — летась выдаткавалі на ядзерныя арсэналы 91 мільярд даляраў, прычым больш за палову гэтай сумы — 51,5 мільярда — прыпадае на ЗША. На другім месцы зь вялікім адрывам знаходзіцца Кітай — 11,8 мільярда даляраў. Трэцяе месца займае Расея — 8,3 мільярда даляраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля пагроз Расеі ў NATO пачалі кансультацыі аб прывядзеньня ядзернай зброі ў стан баявой гатоўнасьціТолькі ў 2023 годзе выдаткі на ядзерную зброю вырасьлі ва ўсім сьвеце на 10,8 мільярда даляраў, прычым пераважная частка гэтай сумы — 80% — прыпадае на ЗША. Выдаткі на ядзерную зброю ў Вялікай Брытаніі павялічваюцца другі год запар (17%) і склалі летась 8,1 мільярда даляраў. Выдаткі ў Францыі, Індыі, Ізраілі, Пакістане і КНДР павялічыліся больш як на траціну з 2018 году, калі ICAN падрыхтавала свой першы даклад.