Беларускі тэлеканал СТВ не анансаваў матчу чэмпіянату Эўропы ў футболе паміж Украінай і Румыніяй. Гэтай гульні, якая пачнецца 17 чэрвеня а 16-й гадзіне, няма ні ў анонсе дня, ні ў праграме перадач.
СТВ апублікаваў расклад перадач і трансьляцый матчаў на 17 чэрвеня. Пры гэтым вядома, што тэлеканал «РТР-Беларусь» пакажа гульню Бэльгія — Славаччына, а на СТВ гледачы ўбачаць паядынак паміж аўстрыйцамі і французамі.
Трэцяга сёньняшняга матчу, у якім украінцы сустрэнуцца з румынамі, у раскладзе няма. У праграме перадач гэтая гульня яшчэ прысутнічала 17 чэрвеня раніцай, але потым яе прынялі з раскладу, паведаміла «Люстэрка».

Праграма перадач тэлеканала СТВ
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: УЭФА: У Беларусі будуць трансьляцыі Эўра-2024Акрамя таго, у праграме тэлеканалу адсутнічае і наступны паядынак украінцаў на турніры. Усе іншыя сустрэчы футбольнага Эўра паказваюць.