Ужо сёньня: 90 гадоў загаду пра стварэньне Бяроза-Картускага лягеру для палітычных зьняволеных

Адміністрацыя Бяроза-Картускага лягеру, 1934 год

Падзеі 17 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1793 — у Горадні пачаў працу апошні сойм Рэчы Паспалітай, які скасаваў Канстытуцыю 3 траўня і замацаваў рашэньне пра другі падзел краіны.

1876 — Міністэрства ўнутраных спраў Расейскай імпэрыі забараніла друкаваць вучэбныя і навукова-папулярныя кнігі на ўкраінскай мове.

1898 — Сэнат ЗША даў згоду на анэксію Гаваяў.

Гаваі

1934 — Польскі прэзыдэнт Ігнацы Масьціцкі падпісаў загад стварыць лягер у Бярозе-Картускай для асобаў, якія пагражалі бясьпецы, спакою і грамадзкаму парадку.у Польшчы пачаў дзейнічаць Бяроза-Картускі лягер для палітычных зьняволеных.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусаў там было 150 чалавек, а не дзясяткі тысяч». Міты і факты пра канцлягер у Бярозе Картускай

Будынак вязьніцы ў Бяроза-Картускім лягеры

1935 — стварылі амэрыканскую кінакампанію «Paramount Pictures».

1940 — у Латвію і Эстонію ўвялі савецкія войскі.

1953 — пачалося народнае паўстаньне ва Ўсходняй Нямеччыне (ГДР): больш як у 700 мясцовасьцях прайшлі антыўрадавыя страйкі і дэманстрацыі. Выступы здушыла група савецкіх войскаў у ГДР.

У гэты дзень нарадзіліся

1882Ігар Стравінскі, расейскі кампазытар, дырыжор і піяніст беларускага паходжаньня, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў усясьветнай музычнай культуры XX стагодзьдзя.

Ігар Стравінскі

1936Кен Лоўч, брытанскі кінарэжысэр, клясык эўрапейскага кіно.

1949Уладзімер Русак, беларускі праваслаўны духоўнік.

У памяці

1696Ян ІІІ Сабескі, кароль Рэчы Паспалітай і вялікі князь літоўскі.

1938Аркадзь Смоліч, дзеяч Беларускай Народнай Рэспублікі, навуковец у галіне эканомікі і сельскай гаспадаркі, географ, картограф (расстраляны).

Аркадзь Смоліч з жонкай, Аляксандрай Каткоўскай, 1937

1996Томас Сэмюэл Кун, амэрыканскі гісторык і філёзаф навукі. Ягоная кніга «Структура навуковых рэвалюцый» — адна з найбольш цытаваных навуковых публікацый за ўсю гісторыю навукі.