У Беларусі вайскоўцы краін СНД трэнуюць разьмінаваньне

Ілюстрацыйнае фота

16 чэрвеня ў краіне пачаліся вучэньні сапэраў.

Інжынэрныя войскі краінаў СНД пачалі адпрацоўваць у Беларусі сумеснае гуманітарнае разьмінаваньне. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

«Цягам збору будуць праведзены комплексныя тактыка-спэцыяльныя заняткі па парадку выкананьня задач сумесным інжынэрным падразьдзелам гуманітарнага разьмінаваньня ўзброеных сілаў дзяржаваў-удзельніц СНД», — гаворыцца ў паведамленьні.

Збор будзе праходзіць з 16 па 21 чэрвеня на базе супрацьміннага цэнтру Ўзброеных сілаў Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Танкі на Польшчу зь Беларусі ня пойдуць — паляцяць ядзерныя ракеты». Як беларусаў адвучваюць ад страху перад вайной
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея і Беларусь пачалі другі этап вучэньняў. Адпрацоўваюць прымяненьне ядзернай зброі