Беларусаў судзяць нібыта за «непадпарадкаваньне міліцыянтам» падчас ператрусаў (арт. 24.3) КаАП. На гэта зьвярнула ўвагу «Вясна».
Так, у судзе Маскоўскага раёна Менску напрыканцы траўня засудзілі жанчыну, якая нібыта не адчыніла дзьверы сілавікам, бо не хацела пускаць іх у кватэру для правядзеньня ператрусу ў межах крымінальнай справы. На судзе жанчына прызнала віну і патлумачыла, што проста хацела дачакацца сына. Вынік — 14 сутак арышту.
За адмову адчыніць дзьверы ў кватэры асудзілі і яшчэ аднаго менчука. Мужчына патлумачыў, што спаў, калі да яго прыйшлі з ператрусам, таму спачатку ён ня чуў, што нехта грукаецца. Суд Савецкага раёна Менску адправіў мужчыну за краты на 15 сутак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 14 чэрвеня: затрыманьне за камэнтары і рэгістрацыю ў пляне «Перамога»