У інтэрвію італьянскаму тэлеканалу Sky TG24 украінскі лідэр заявіў: «Гэтыя паведамленьні ўльтыматыўныя, яны нічым не адрозьніваюцца ад іншых ультыматумаў, якія ён рабіў раней.
Цяпер мы бачым, што тое, што ён робіць, — гэта адраджэньне нацызму. Гэта новая хваля гэтага нацызму, расейскага нацызму. Ён хоча, каб мы адмовіліся ад нашых акупаваных тэрыторый, але ён таксама хоча і нашых неакупаваных тэрыторый. Ён расказвае пра рэгіёны нашай краіны і ня мае намеру спыняцца. Замарожанага канфлікту ня будзе».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Напярэдадні мірнага саміту па Ўкраіне Пуцін агучыў свае ўмовы спыненьня агню, у Кіеве і ў NATO на іх адказалі«Гэта тое ж, што зрабіў Гітлер, калі казаў: дайце мне частку Чэхаславаччыны, і ўсё скончыцца тут», — патлумачыў Зяленскі і нагадаў, што потым была акупацыя Польшчы і Эўропы.
«Гэтая хваля нацызму ніколі не спыняецца. Ня варта давяраць гэтым паведамленьням, бо Пуцін ідзе тым жа маршрутам. Сёньня ён гаворыць пра чатыры рэгіёны, раней гаварыў пра Крым і Данбас», — сказаў прэзыдэнт Украіны ў інтэрвію італьянскаму тэлеканалу Sky TG24.
- Прэзыдэнт Расеі Пуцін заявіў сёньня, што Масква спыніць агонь і будзе гатовая пачаць мірныя перамовы, як толькі Ўкраіна цалкам выведзе свае войскі з Данецкай, Луганскай, Запароскай і Херсонскай абласьцей і заявіць пра адмову ад уступленьня ў NATO.
- Умовамі магчымай мірнай дамовы ён назваў міжнароднае прызнаньне анэксіі Расеяй Крыму і чатырох абласьцей Украіны, а таксама нэўтральны і бязьядзерны статус Украіны. У працэсе мірнага ўрэгуляваньня краіны Захаду, на думку прэзыдэнта РФ, павінны адмяніць усе санкцыі, уведзеныя супраць Масквы.