Расейскія сацыёлягі зь Лявада-цэнтру ў траўні сёлета задалі рэспандэнтам пытаньне, якія краіны яны лічаць найбольш блізкімі сябрамі, саюзьнікамі Расеі.
Найбольшая колькасьць рэспандэнтаў (81%) назвалі такой краінай Беларусь. У пяцёрцы краінаў, якія апытаныя лічаць сяброўскімі РФ, — Кітай (65%), Казахстан (33%), Індыя (33%) і Іран (22%).
У дасьледаваньні прыводзіцца дынаміка адказаў на пытаньне «Як вы ставіцеся да Беларусі?». У траўні сёлета адказ «станоўча» пазначылі 95% рэспандэнтаў. З 1998 году станоўчае стаўленьне да Беларусі было ўласьцівае расейскім рэспандэнтам увесь час, яно ніколі не апускалася ніжэй за 69%, з 2021 году ўвесь час перавышала 81%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як мянялася стаўленьне да вайны беларусаў, украінцаў і расейцаў? Агляд апытаньняўНайбольш станоўчае стаўленьне да Беларусі ўласьцівае расейцам сталага веку, а таксама больш заможным рэспандэнтам.
У травеньскім апытаньні Лявада-цэнтар таксама цікавіўся, якія краіны рэспандэнты лічаць найбольш варожымі Расеі. Пяцёрка такіх краінаў аказалася наступнай — ЗША (76%), Вялікая Брытанія (51%), Нямеччына (49%), Украіна (38%) і Польшча (37%).