Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
Сярод уключаных у пералік — палітык Іван Краўцоў, завочна прыгавораны Менскім гарадзкім судом 16 траўня ў рамках спэцыяльнага вядзеньня да 11 гадоў зьняволеньня ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Насупраць прозьвішча Краўцова ў сьпісе стаіць адзнака «знаходзіцца ў вышуку». Паводле абноўленага пераліку, у месцах пазбаўленьня волі знаходзяцца 3 чалавекі, насупраць 16 прозьвішчаў стаіць адзнака «судзімасьць не пагашаная».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паплечніку Бабарыкі Івану Краўцову завочна прысудзілі 11 гадоў калёнііСярод уключаных у сьпіс пяць жанчын і, верагодна, адна сямейная пара (Аляксей і Інга Вераіціны).
У пералік уключаны палітвязень, жыхар Маладэчна Аляксандар Верасовіч. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, ён прыгавораны да 6 гадоў пазбаўленьня волі паводле арт. 361-2 (фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці) і арт. 361-3 (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаваньні або збройным канфлікце, ваенных дзеяньнях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу). Разам з тым у сьпісе насупраць ягонага прозьвішча стаіць адзнака «судзімасьць не пагашаная», якая, як правіла, сьведчыць аб прызначаным пакараньні, не зьвязаным з пазбаўленьнем волі.
Іншыя ўключаныя ў пералік асобы, у тым ліку тыя, якія адбываюць пакараньне, не прызнаныя праваабарончай супольнасьцю палітвязьнямі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Свабода як выпрабаваньне. Як былыя палітвязьні вяртаюцца да жыцьця на воліСёньня беларуская праваабарончая супольнасьць прызнала палітвязьнямі яшчэ 10 чалавек. Гэта вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай на сайце праваабарончага цэнтру «Вясна» https://spring96.org/be/news/115519.
Адпаведны статус атрымалі:
Тацяна Ліньнік — 2 гады пазбаўленьня волі (арт. 368, 369, 391 Крымінальнага кодэксу);
Сяргей Бельскі — 2,5 года пазбаўленьня волі (арт. 368 КК);
Дзьмітры Давыдаў — 2 гады пазбаўленьня волі (арт. 367 КК);
Фёдар Маторын — 3,5 года абмежаваньня волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу (арт. 367 КК);
Васіль Кавалёў — тэрмін невядомы (арт. 369, 369-1 КК);
Дзьмітры Данільчык — 1 год пазбаўленьня волі (арт. 368, 369 КК);
Сяргей Гнеўка — 4,5 года пазбаўленьня волі (арт. 368 КК);
Уладзімір Кароткі — 2 гады пазбаўленьня волі (арт. 370 КК);
Андрэй Бурдзеня — узяты пад варту (арт. 130, 367, 368, 369 КК);
Мікалай Хіла — узяты пад варту (арт. 368 КК).