Хроніка перасьледу 14 чэрвеня: затрыманьне за камэнтары і рэгістрацыю ў пляне «Перамога»

Сілавік. Архіўнае фота

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Затрымалі за камэнтары ў Telegram і рэгістрацыю ў пляне «Перамога»

Праўладны канал апублікаваў відэа аб затрыманьні беларуса, які «зарэгістраваўся ў пляне „Перамога“» і пакідаў камэнтары ў тэлеграм-чатах, паведамляе сайт «Медиазона».

Паводле якіх артыкулаў абвінавачваюць затрыманага мужчыну, невядома.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За ўдзел у маршы пэнсіянэраў у 2020 годзе судзяць жыхарку Менску Галіну Лагацкую