Кіраўнік спартовага парталу Betnews Мікалай Іваноў паведаміў, што ў Беларусі будуць паказваць чэмпіянат Эўропы ў футболе. Яго пакажуць два тэлеканалы — «СТВ» і «РТР-Беларусь».
Два тэлеканалы пакажуць усе матчы турніру.
Раней была інфармацыя пра тое, што правы на паказ турніру ня выкупіў ніхто з апэратараў. Прадстаўнік Беларускай фэдэрацыі футболу Андрэй Васілевіч заявіў, што беларусы і без паказаў футболу на грамадзкай тэлевізіі знойдуць спосабы паглядзець матчы.
Таксама была інфармацыя пра тое, што УЭФА папярэдзіла Беларусь пра недапушчальнасьць «пірацкіх» трансьляцый першынства Эўропы, пад страхам санкцый. Раней палата прадстаўнікоў дазволіла падобную практыку, што тычылася і галівудзкіх фільмаў, якія не паказваюць у Беларусі праз адсутнасьць неабходнай ліцэнзіі.