Kamunikat.org адкрыў інтэрнэт-кнігарню

Заснавальнік «Камунікату» Яраслаў Іванюк

Вядомая фундацыя, якая працуе ў Польшчы, цяпер адкрыла заказы на шэраг кніг.

Цяпер на сайце крамы «Камунікат» можна заказаць усе кнігі, выдадзеныя фундацыяй і якія ёсьць у наяўнасьці. Таксама можна заказаць кнігі партнэрскіх выдавецкіх ініцыятываў.

Каталёг крамы ўжо налічвае амаль 40 кніг, атрымаць заказы можна па пошце, альбо асабіста, калі заказчык знаходзіцца ў Беластоку.

Kamunikat.org — гэта онлайн-бібліятэка беларускай літаратуры, дзе зьмешчана больш за 50 тысяч кніг, артыкулаў, часопісаў, аўдыё- і відэафайлаў, аўдыёкніг.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Наш асноўны чытач і слухач застаецца ў Беларусі». Размова з кіраўніком бібліятэкі «Камунікат»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Аўтары часам начытваюць свае творы ня вельмі добра». Як беларускі матэматык, які працуе ў Google, выдае аўдыёкнігі