А Лукашэнка сёньня прызначыў новага міністра інфармацыі. Адказным за ідэалёгію стаў былы кіраўнік АНТ Марат Маркаў.
Пра ідэалёгію лукашэнкаўскага рэжыму мы сёньня і паразмаўляем з палітолягам і прадстаўніком руху «Вольная Беларусь» Паўлам Вусавым.
На яго думку, прызначэньнем на пасаду міністра інфармацыі Маркава Лукашэнка адзначыў яго за псыхалягічны і маральны ціск і маніпуляцыі супраць прадстаўнікоў апазыцыі.
«Нічога ў інфармацыйнай палітыцы ня зьменіцца. Яна будзе накіраваная на кансалідацыю сыстэмы, на легітымізацыю, на забесьпячэньне інфармацыйнай падтрымкі рэжыму Лукашэнкі, а таксама сыстэмы новага парадку, які ўсталяваўся ў Беларусі. Інфармацыйныя мэханізмы сталі вельмі важным элемэнтам стварэньня нэататалітарнага рэжыму ў Беларусі. Уся інфармацыйная прастора падпарадкаваная дзяржаве. Магчыма, яна стане больш крэатыўнай. Напярэдадні выбараў 2025 году задачай усіх афіцыйных СМІ будзе стварэньне прывабнага і неканкурэнцыйнага вобразу Лукашэнкі. Кансалідацыя рэжыму і дыскрэдытацыя апазыцыі будзе неабходнай. Маркаў мае такую неабходную творчую сілу», — кажа Вусаў.
Цалкам інтэрвію глядзіце ў відэафармаце на Youtube.
На думку палітоляга, рэжым перад выбарамі 2025 году будзе спрабаваць знайсьці новыя электаральныя рэсурсы, каб прэзыдэнцкія выбары прайшлі максымальна лагодна.
«Яны хочуць, каб ня было ніякіх грамадзкіх ці сыстэмных збояў. Адсюль рэпрэсіі і зачысткі. А зь іншага боку — спробы пераняць нешта ў канцэпцыях ад апазыцыі. Яны хочуць стварыць нейкія агульныя пункты з нацыянальна-арыентаванымі беларусамі, каб магчы імі маніпуляваць і збудаваць хоць неяк сваю легітымнасьць», — лічыць Павал Вусаў.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.