Пра новыя санкцыі паведаміў сайт Міністэрства фінансаў ЗША.
Пад санкцыі трапілі прадпрыемствы:
- «Беларусьгуматэхніка»,
- «КВАНД ІС» (ЗША мае зьвесткі, што яно паставіла Расеі бесьпілётнікі),
- «БАЗт'юб»,
- «Завод СВТ»,
- «Тэхналіт».
Сярод фізычных асоб, якія трапілі пад санкцыі, — камэрцыйны дырэктар «Беларусьгуматэхнікі» Дзьмітры Манько і выканаўчы дырэктар таго ж прадпрыемства Алег Шпакаў; дырэктар «Тэхналіту» Аляксандар Бадзяка; дырэктар «Заводу СВТ» Валянцін Міклашэвіч; дырэктар «БАЗт'юб» Алена Перасяляк; дырэктар «КВАНД ІС» Сяргей Тыцык.
Санкцыі амэрыканскія ўлады ўвялі праз сувязі згаданых беларускіх прадпрыемстваў і фізычных асоб з расейскім вайскова-прамысловым комплексам.
У рамках новага пакету санкцый ЗША забараняюць прадастаўленьне паслуг IT-кансультаваньня і праектаваньня любой асобе на тэрыторыі Расеі, паслуг IT-падтрымкі і хмарных сэрвісаў для праграмнага забесьпячэньня для кіраваньня прадпрыемствам, праграмаў для праектаваньня і вытворчасьці.
Санкцыі ўводзяцца ў дзеяньне адразу ў дзень унясеньня дадзеных фізычных і юрыдычных асоб у сьпіс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менск заклікаў Захад скасаваць «аднабаковыя абмежаваньні» і прызнаў павелічэньне тэхналягічнага разрыву ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аб’яднаны пераходны кабінэт пра новыя санкцыі Літвы: «Абмежаваньні ў адносінах фізычных асобаў — гэта памылка»