Першае агульнае пасяджэньне Каардынацыйнай рады другога і трэцяга скліканьняў пачалося онлайн 12 чэрвеня ў 19:00 па менскім часе.
На пачатку пасяджэньня выступіла Сьвятлана Ціханоўская.
Некаторыя з новаабраных удзельнікаў Каардынацыйнай рады ня сталі ўдзельнічаць у поўным паседжаньні, заявіўшы аб працэдурных парушэньнях. Перад паседжаньнем у канале Каманды Латушкі і руху «За свабоду» зьявілася заява, якую падпісалі прадстаўнікі 5 абраных выбарчых сьпісаў, пра стварэньне аргкамітэту па арганізацыі першага працоўнага паседжаньня выбранай Каардынацыйнай рады. У заяве адзначалася, што сёньняшняе пасяджэньне мела б абмежавацца выступам Ціханоўскай.
Відэатрансьляцыя на Youtube:
У парадку дня агульнага пасяджэньня анансавалася:
- Абвяшчэньне рэглямэнту пасяджэньня. Выступ Андрэя Ягорава, сьпікера Каардынацыйнай рады 2-га складу.
- Вітальнае слова Сьвятланы Ціханоўскай, пытаньні і адказы.
- Прадстаўленьне Статуту (Рэглямэнту) Каардынацыйнай рады і парадку працы Каардынацыйнай рады.
- Абмеркаваньне актуальнай сытуацыі дэмакратычных сілаў Беларусі і задачы Каардынацыйнай рады найбліжэйшага пэрыяду.
- Выступы лідэраў выбарчых суб’ектаў (да 5 хвілінаў).