Жыгар з BelPol: Рэжым Лукашэнкі хоча ўзаконіць у Беларусі расейскі варыянт так званай спэцапэрацыі

Уладзімер Жыгар

Прадстаўнік арганізацыі BelPol Уладзімер Жыгар у інтэрвію «ПіКу Свабоды» камэнтуе дэпартацыю з Польшчы грамадзяніна Беларусі, расказвае пра пастанову Савету міністраў, якая, на думку BelPol, сьведчыць пра падрыхтоўку да вайны, а таксама разважае, як можна перашкодзіць рэжыму Лукашэнкі дапамагаць Расеі ў агрэсіі супраць Украіны.

Паводле інфармацыі, атрыманай BelPol з надзейных крыніц, нядаўна ў Менгарвыканкам, аблвыканкамы і іншыя дзяржаўныя органы Беларусі на ўзгадненьне паступіў праект пастановы ўраду, якая рэглямэнтуе добраахвотны ўдзел грамадзян у выкананьні работ абароннага характару ў мірны час.

«Там пералічваецца будова траншэй, акопаў, бліндажоў, схованак для баявой тэхнікі і асабовага складу воінскіх фармаваньняў. Збор і ліквідацыя завалаў, расчыстка вуліц. Такім чынам рэжым Лукашэнкі хоча ўзаконіць у Беларусі расейскі варыянт так званай спэцапэрацыі. То бок вайна афіцыйна не абвешчаная, час нібыта мірны, але баявыя дзеяньні вядуцца. Таму трэба капаць акопы і будаваць абарончыя загароды. На нашу думку, гэта падрыхтоўка прававой базы для аднаго з магчымых варыянтаў разьвіцьця падзеяў у будучыні», — кажа Ўладзімер Жыгар.

Устаноўлены ў дакумэнце ўзроставы цэнз добраахвотнікаў — 16 гадоў і старэй, верхняй мяжы няма. Памер аплаты працы — 15 рублёў у дзень. Гэтую пастанову, як сьцьвярджае BelPol, маюць прыняць на працягу бліжэйшых 2–3 тыдняў.

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.