Сілавікі затрымалі салігорца за ўдзел у пратэстах і адміністраваньне чата
Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал апублікаваў відэа з затрыманым за ўдзел у пратэстах жыхарам Салігорску, заўважыла «Медиазона».
На відэа беларус кажа, што яго затрымалі за ўдзел у мітынгах у 2020 годзе. Таксама ён кажа, што яму перадалі правы адміністраваньня салігорскага чата, дзе ён выкладваў рэпосты з абразай Лукашэнкі.
Пра які менавіта чаце ідзе гаворка, а таксама ў якім статусе цяпер знаходзіцца затрыманы мужчына і ў чым яго абвінавачваюць, невядома.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 11 чэрвеня: чарговы арышт за «пікетаваньне» тату з Пагоняй на назеБылога БРСМаўца, які ў 2020-м дапамагаў сілавікам патруляваць вуліцы, будуць судзіць за «здраду дзяржаве»
21 чэрвеня ў Менскім гарадзкім судзе пачнуць разглядаць справу ў дачыненьні да Ўладзімера Цюхая. Былому функцыянэру ляяльных уладам арганізацыі БРСМ і Кампартыі інкрымінуюць ч. 1 і ч. 2 арт. 356 («Здрада дзяржаве») і ч. 2 арт. 288 Крымінальнага кодэксу («Прымус асобы да ўдзелу ў злачыннай дзейнасьці з прымяненьнем гвалту або зьнішчэньнем маёмасьці»), паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Працэс будзе весьці судзьдзя Анжэла Касьцюкевіч. Падрабязнасьці справы невядомыя.
Як пісала «Наша Ніва», вядомасьць Цюхай атрымаў у 2008-м. Тады ён быў сакратаром праўладнай Камуністычнай партыі ў Менску і супрацоўнікам БРСМ. Дзеля таго, каб сваякі і паплечнікі палітвязьня Аляксандра Баразенкі не маглі прайсьці на суд над ім, Цюхай завёў у залю студэнтаў менскіх ВНУ. У адказ на абурэньне маці палітвязьня ён штурхнуў яе.
Падзеі 19 сьнежня 2010 году Цюхай назваў «правакацыяй п’яных малойчыкаў, якіх вялі палітычныя банкруты». У 2020-м ён дапамагаў сілавікам патруляваць вуліцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 10 чэрвеня: палітвязьня затрымалі па вызваленьні з калёніі