Расейскі інвэстар пакуль ня зможа вярнуць свае ўкладаньні ў беларускія эўрааблігацыі. Арбітражны суд Кемераўскай вобласьці Расеі прызнаў немагчымым прымусіць Беларусь вярнуць прыватнаму расейскаму інвэстару Івану Пракудзіну ягоныя ўкладаньні ў беларускія эўрааблігацыі.
Як паведаміла расейскае агенцтва РБК, Іван Пракудзін хоча вярнуць 964,3 тысячы беларускіх рублёў, укладзеных у эўрааблігацыі.
Выплаты па сувэрэнных паперах Беларусі на 3,25 мільярда даляраў спынілі ў ліпені 2022 году з прычыны адмовы Citigroup Global Markets Europe AG і Citibank, N.A., London ажыцьцяўляць функцыі рэгістратара, фінансавага, плацежнага і трансфэрнага агента ў дачыненьні да эўрааблігацый Рэспублікі Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Citigroup і Citibank адмовіліся працаваць зь беларускімі эўрааблігацыяміМіністэрства фінансаў Беларусі прапанавала дзьве альтэрнатыўныя схемы разьлікаў — праз нацыянальную інфраструктуру на рахункі ў Беларусбанку і праз расейскі Нацыянальны разьліковы дэпазытарый, але ня ўсе прыватныя інвэстары пагадзіліся на такія схемы.
Як вынікае з вызначэньня Арбітражнага суду Кемераўскай вобласьці, «Беларусбанк» можа не выконваць рашэньня расейскай інстанцыі і не арыштоўваць выплаты па эўрабондах на падставе пазову расейскага інвэстара, паколькі гэта супярэчыць унутраным прававым рэглямэнтам Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля гісторыі з аблігацыямі інвэстары пераканаюцца, што зь Беларусьсю лепш ня мець спраў, — эканамістка Лузгіна