Генэратыўны штучны інтэлект, аналяг ChatGPT, будзе ўбудаваны ў апэрацыйныя сыстэмы кампаніі на кампутарах і мабільных прыладах, у тым ліку тэлефоны iPhone і шлемы віртуальнай рэальнасьці Apple Vision Pro.
Моўная мадэль будзе ўбудаваная ў галасавы памочнік Siri. Акрамя генэрацыі тэксту, Apple Intelligence зможа гэнэраваць выявы, вынікае з прэзэнтацыі.
Акрамя сваёй генэратыўнай сеткі, Apple дасьць магчымасьць карыстацца самым папулярным з такіх інтэлектаў, ChatGPT. Доступ будзе можна атрымаць бясплатна і безь неабходнасьці рэгістрацыі на сайце распрацоўніка ChatGPT, кампаніі OpenAi.
Apple Intelligence будзе даступная ў iOS 18, iPadOS 18 і macOS Sequoia для карыстальнікаў у ЗША летам на ангельскай мове. Пазьней кампанія дадасьць падтрымку іншых моў і краін. ChatGPT будзе падключаны «пазьней у 2024 годзе», паведамілі на прэзэнтацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Аўтары часам начытваюць свае творы ня вельмі добра». Як беларускі матэматык, які працуе ў Google, выдае аўдыёкнігі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША падалі ў суд на Apple за «манапалізацыю рынка смартфонаў»