Ужо сёньня: гадавіна заснаваньня Полацкай езуіцкай акадэміі

Полацкая езуіцкая акадэмія, малюнак Напалеона Орды

Падзеі 10 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

10 чэрвеня 1812 году ў Полацку адкрылася езуіцкая акадэмія — першая вышэйшая навучальная ўстанова на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Полацкая езуіцкая акадэмія дзейнічала да 1820 году.

Таксама ў гэты дзень

1562 — з друкарні ў Нясьвіжы выйшла першая кніга беларускага асьветніка Сымона Буднага — Катэхізіс.

«Катэхізіс» Сымона Буднага

1917 — у Менску выйшаў першы нумар газэты «Вольная Беларусь» пад рэдакцыяй Язэпа Лёсіка.

Нумар газэты «Вольная Беларусь»

1925 — пастановаю Савету народных камісараў БССР Янку Купалу надалі годнасьць народнага паэта Беларусі ў сувязі з 20-годзьдзем ягонай творчай дзейнасьці. Купала стаў першым афіцыйна прызнаным народным паэтам.

1940 — падчас Другой сусьветнай вайны Італія абвясьціла вайну Францыі і Вялікай Брытаніі.

1947 — швэдзкая кампанія «Сааб» выпусьціла свой першы аўтамабіль.

Знак кампаніі SAAB каля яе штаб-кватэры ў Тролгатан

2008 — з аўкцыёну прадалі пісьменьніцкі дом адпачынку Іслач у Валожынскім раёне. Папярэдне Вярхоўны суд за «парушэньні статутнай дзейнасьці» зьліквідаваў Беларускі літаратурны фонд, які распараджаўся гэтым домам.

2009 — падчас расейска-беларускай малочнай вайны на тэрыторыі Расеі забаранілі ўвоз практычна ўсёй беларускай малочнай прадукцыі. Галоўны санітарны лекар Расеі Генадзь Анішчанка абвясьціў пра сьпіс забаронаў 6 чэрвеня, а 9 чэрвеня яго дапоўніў. З гандлёвых сетак Расейскай Фэдэрацыі пачалі здымаць малочныя вырабы беларускай вытворчасьці, а ў Беларусі вернутае малако вылівалі ў сянажныя вежы.​

У гэты дзень нарадзіліся

1723 Францішак Папроцкі, езуіт, філёзаф і асьветнік, адзін з выдаўцоў віленскіх «Палітычных календароў», заснавальнік, выдавец і рэдактар штотыднёвіка «Літоўскі кур’ер».

1883 Язэп Гапановіч, нацыянальны дзеяч, прадпрымальнік.

1926 —​ Уладзімер Кулажанка, беларускі эканаміст, доктар эканамічных навук, прафэсар, чалец Ценевага Кабінэту Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня.

Уладзімер Кулажанка

У памяці

1923 —​ Міхал Федароўскі, фальклярыст, этнограф, археоляг, калекцыянэр.

1926 Антоніё Гаўдзі, каталёнскі архітэктар.

Сабор Sagrada Familia, Барсэлёна, твор Антоніё Гаўдзі

1982 Ян Садоўскі, навуковец, скарыназнаўца, дзеяч беларускай эміграцыі ў Вялікай Брытаніі і Канадзе.

2010Пётра Маланачкін, грамадзкі актывіст з Горак, ініцыятар збору подпісаў супраць будаўніцтва беларускай атамнай электрастанцыі.

2011Васіль Храмцоў, грамадзкі актывіст з Наваполацку.

Шэсьце на Дзяды ў Полацку ў лістападзе 1990 году. Са стужкай на галаве — Васіль Храмцоў (фота з архіву Ўладзімера Губскага)