На падставе дасьледаваньня «Народнага апытаньня» ён напісаў артыкул, у якім растлумачыў палітычныя сымпатыі прадэмакратычнай часткі беларускага грамадзтва.
Коршунаў падкрэсьлівае, што дасьледаваньне праводзілася сярод так званага ядра прадэмакратычнай часткі грамадзтва.
«Дадзеныя паказалі, што безумоўным лідэрам як была, так і застаецца Сьвятлана Ціханоўская. За ёю Павал Латушка, а на трэцім месцы Франак Вячорка. Яны зьяўляюцца лідэрамі рэйтынгу як па ўзроўні распазнавальнасьці, так і па ўзроўні даверу», — кажа Коршунаў.
Ціханоўскую ведаюць 96% рэспандэнтаў, давяраюць ёй 85% апытаных. Паўла Латушку 89% ведаюць і 65% яму давяраюць. Франка Вячорку ведаюць 72% апытаных, але давяраюць яму — 36%, або палова ад тых, хто пра яго ведае.
Пры гэтым давер да Ціханоўскай крыху вышэйшы сярод дыяспары (86% супраць 82%), а да Латушкі — сярод беларусаў у Беларусі (73% супраць 60%). Франка Вячорку больш ведаюць хутчэй за мяжой, чым у Беларусі (79% супраць 63%), і даверу да яго сярод прадстаўнікоў дыяспары больш, чым сярод рэспандэнтаў у Беларусі (38% супраць 30%).
«Апытаньне праводзілася ў закрытых чат-ботах. Гэта традыцыйная мэтодыка, якую «Народнае апытаньне» выкарыстоўвае з 2020 году. Тады людзей апытвалі на вуліцах. Калегі атрымалі разуменьне, кім зьяўляецца прадэмакратычная частка беларусаў, зрабілі базу людзей з гэтай групы, і зараз мы працягваем дасьледаваць праз тэлеграм-боты і вайбэр-боты».
На чацьвёртым і пятым месцах па вядомасьці знаходзяцца Валер Сахашчык і Зянон Пазьняк — іх ведае крыху больш за дзьве траціны выбаркі, а вось паказчыкі даверу да іх істотна адрозьніваюцца. Калі Сахашчыку схільныя давяраць палова з тых, хто яго пазнае, то Пазьняку — толькі 37%.
«ПіК Свабоды»
«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.
Як глядзець на YouTube
Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.
Як слухаць падкаст
Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.
• Наш сайт
• Apple Podcasts
• Spotify
• Soundcloud
• Podcast Republic
Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.