Урад Калюмбіі і група левых паўстанцаў заявілі, што пачнуць афіцыйныя мірныя перамовы ў канцы чэрвеня. Групоўка, якая называе сябе Другая Маркеталія, адасобілася ад Рэвалюцыйных узброеных сіл Калюмбіі (FARC) пасьля таго, як апошнія падпісалі мірнае пагадненьне ў 2016 годзе.
Перамовы зьяўляюцца часткай пляну прэзыдэнта Густава Пэтра па ўстанаўленьні «поўнага міру» ў Калюмбіі, піша BBC.
У той час як перамовы з іншымі паўстанцкімі групоўкамі апынуліся цяжкімі, прэзыдэнт Пэтра настойваў на тым, што яны зьяўляюцца адзіным спосабам забясьпечыць мір у ахопленай канфліктам краіне Андаў.
Другая Маркеталія — адна з асноўных дысыдэнцкіх груповак, якія паўсталі пасьля таго, як большасьць паўстанцаў FARC склалі зброю ў 2016 годзе. Групоўка, як мяркуюць, складаецца з каля 1000 байцоў, займаецца кантрабандай какаіну і выкраданьнем людзей з мэтай атрыманьня выкупу, вядомая нападамі на сілы бясьпекі Калюмбіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калюмбія і Вэнэсуэла адкрылі мост на мяжы, які быў закрыты амаль сем гадоў праз палітычную напружанасьць паміж краінаміУ мінулым месяцы калюмбійскія вайскоўцы «накрылі» падпольную «фабрыку», дзе члены Другой Маркеталіі загружалі бесьпілётнікі выбухоўкай, якую плянавалі ўзарваць над паліцэйскімі ўчасткамі і вайсковымі базамі. Паўстанцы найбольш актыўныя на мяжы Калюмбіі з Вэнэсуэлай, але таксама маюць злучэньні, якія працуюць у іншых частках краіны.
Яе лідэр, чыё баявое прозьвішча Іван Маркес, быў адным з галоўных удзельнікаў перамоваў па мірным пагадненьні 2016 году паміж урадам Калюмбіі і ФАРК. Але праз тры гады пасьля падпісаньня пагадненьня ён зьявіўся на відэа разам з іншымі былымі камандзірамі ФАРК, заклікаючы сваіх пасьлядоўнікаў зноў узяць у рукі зброю. Ён абвінаваціў калюмбійскую дзяржаву ў «здрадзе» мірнага пагадненьня, заявіўшы, што яно «абыякава» да сотняў цывільных лідэраў і былых паўстанцаў, забітых у гады пасьля падпісаньня мірнага пагадненьня.
Галоўным перамоўцам паўстанцаў-дысыдэнтаў зьяўляецца, зрэшгты, ня Маркес, а чалавек, вядомы як Вальтэр Мэндоса, які далучыўся да ФАРК яшчэ ў 1970-х гадах.
Гарантамі на перамовах выступяць Куба, Нарвэгія і Вэнэсуэла.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калюмбія паведаміла Ізраілю пра разрыў дыпляматычных стасункаў