Госьць «ПіКу Свабоды» – Станіслаў Лупаносаў з ByPol.
Затрымалі беларускіх дывэрсантаў. Атакі на мяжу
Your browser doesn’t support HTML5
Арганізацыя былых сілавікоў ByPol назвала імя другога затрыманага за падрыхтоўку дывэрсіі ў Польшчы беларуса. Гэта былы міліцыянт з Баранавічаў Андрэй Белы. Першым быў баец ММА Сьцяпан Касьцючэнка. Абодва прымалі ўдзел у вайне ва Ўкраіне ў складзе ўкраінскіх Узброеных сілаў.