У Чэхіі сутыкнуліся два цягнікі, ёсьць загінулыя

На месцы аварыі ў Пардубіцах

5 чэрвеня ў 22:45 міжнародны экспрэс-цягнік RegioJet, які накіроўваўся з Прагі ў Славакію, сутыкнуўся на станцыі ў Пардубіцах з грузавым цягніком ČD Cargo.

У выніку аварыі чатыры чалавекі загінулі, 20 чалавек атрымалі лёгкія раненьні і трое — раненьні сярэдняй ступені цяжкасьці, паведамляе Zdopravy.cz.

Згодна з сыстэмай рэзэрваваньня, у цягніку RegioJet было 13 вагонаў. Паводле прэс-сакратара пажарнай службы ў Пардубіцах Вендулы Гараковай, у пасажырскім цягніку ехалі больш за 300 чалавек.

Згодна з апублікаванымі фота і відэазапісамі зь месца аварыі, цягнікі сутыкнуліся лоб у лоб, некалькі вагонаў пасажырскага RegioJet моцна пашкоджаныя. У аварыі выжылі абодва машыністы. Паводле першапачатковых зьвестак, машыніст пасажырскага цягніка RegioJet перадаў сыгнал.

Аварыя адбылася на нядаўна адкрытай пасьля мадэрнізацыі станцыі ў Пардубіцах. Чыгуначны рух там перакрыты, як мяркуецца, сама меней да 17:00.

На месцы здарэньня працуе верталёт. Чыгуначная інспэкцыя таксама праводзіць праверку па факце здарэньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Індыі сама меней 288 чалавек загінулі пры сутыкненьні пасажырскіх цягнікоў