Youtube-канал паэта Андрэя Хадановіча ўнесьлі ў сьпіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў

Андрэй Хадановіч

Мінінфарм унёс у сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» Youtube-канал беларускага паэта Андрэя Хадановіча.

Пра гэта паведамляе «Мэдыязона» са спасылкай на абноўлены сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» на сайце Міністэрства інфармацыі.

У сьпіс дадалі і асабістую старонку літаратара ў Facebook. Тэлеграм-канал Хадановіча ўнесьлі ў пералік у кастрычніку 2023 году.

На сваім Youtube-канале Хадановіч расказвае пра беларускую і сусьветную літаратуру. Нядаўнія выпускі прысьвечаныя творчасьці Мойшэ Кульбака і Якуба Коласа.

У сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» таксама дадалі тэлеграм-канал «Беларускага дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава», Інстаграм валейбалісткі Кацярыны Сныцінай і старонку крамы мэрчу палку Каліноўскага @krama.kalinouskaha.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пяць кніг для гэтага лета. Што можна пачытаць сёлета ў адпачынку