У матэрыяле, які падрыхтавала служба «Адно акно», можна даведацца, дзе атрымаць адукацыю, стыпэндыі, прайсьці перакваліфікацыю пасьля вызваленьня.
Асуджаныя па палітычных артыкулах нярэдка сутыкаюцца з праблемамі ў атрыманьні (працягу) адукацыі ў дзяржаўных і нават прыватных навучальных установах Беларусі, адзначае служба «Адно акно».
Ініцыятыва падрыхтавала матэрыял са спасылкамі для адлічаных студэнтаў і асьпірантаў, людзей, якія ня могуць з прычыны рэпрэсій далей працаваць па сваёй спэцыяльнасьці.
Адзначаецца, што сабраныя адукацыйныя праграмы дапамогуць авалодаць новай прафэсіяй, атрымаць новыя веды і навыкі.
«Мяркуем, што і былым асуджаным па непалітычных артыкулах, якія пасьля вызваленьня жадаюць пачаць (працягнуць) вучобу, у т.л. за мяжой, гэтая інфармацыя можа аказацца карыснай», — адзначаюць у Службе «Адно акно».
Каталёг спасылак можна знайсьці на сайце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як служба АПК «Адно вакно» дапамагае палітвязьням