Гомельскі абласны суд у закрытым рэжыме разгледзеў крымінальную справу супраць 74-гадовага пэнсіянэра з Хойнікаў Анатоля Кірэйчыка.
Пэнсіянэра Анатоля Кірэйчыка абвінавацілі па некалькіх артыкулах:
- арт. 188 КК («Паклёп»),
- арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады»),
- арт. 391 КК («Абраза судзьдзі альбо народнага засядацеля»)
- і ч. 2 арт. 295 КК («Незаконнае захоўваньне боепрыпасаў»).
Судзьдзя Яўген Шаршнёў прызначыў Кірэйчыку 3 гады і 6 месяцаў калёніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама штраф у памеры 100 базавых велічынь.
Суд таксама вырашыў спагнаць з абвінавачанага маральную шкоду на карысьць пацярпелых.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За зачыненымі дзьвярыма судзяць пэнсіянэра з Хойнікаў, якому 74 гады ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Асуджанага на 7 гадоў калёніі пэнсіянэра Дземідовіча судзяць сёмы раз