У сілавым ведамстве адзначылі, што ўдзельнікі збору азнаёміліся з
- арганізацыяй тэрытарыяльнай абароны на адміністрацыйнай тэрыторыі;
- парадкам кіраваньня сіламі тэрытарыяльнай абароны;
- абсталяваньнем КПП і арганізацыяй яго працы пры сумесным выкананьні задач супрацоўнікамі РАУС і вайскоўцамі;
- парадкам фармаваньня атрадаў народнага апалчэньня і выкананьня імі задач па прызначэньні.
Увесь час ад пачатку расейскай поўнамаштабнай вайны супраць Украіны на тэрыторыі Беларусі амаль бесьперапынна праводзяцца вайсковыя вучэньні, а Ўкраіна ўмацоўвае свае межы на беларускім кірунку.
29 траўня 2024 году міністар унутраных спраў Іван Кубракоў распарадзіўся правесьці ва ўсіх рэгіёнах Беларусі тактыка-спэцыяльныя вучэньні па праверцы гатоўнасьці дзяржаўных органаў да «рэагаваньня і ўзаемадзеяньня ва ўмовах надзвычайнай сытуацыі».
Пазьней у Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб правядзеньні 3–5 чэрвеня недалёка ад мяжы з Украінай камандна-штабных вучэньняў з удзелам тэрытарыяльных войскаў і атраду «народнага апалчэньня».
Раней, у красавіку, у Беларусі праводзіліся вучэньні тэрытарыяльнай абароны ў чатырох раёнах — у Вілейскім Менскай вобласьці, Рагачоўскім і Кармянскім Гомельскай вобласьці і ў Воранаўскім раёне Горадзенскай вобласьці — на мяжы зь Літвой.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кубракоў загадаў правесьці па ўсёй Беларусі вучэньні па рэагаваньні на «надзвычайную сытуацыю» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі недалёка ад мяжы з Украінай праводзяць трохдзённыя вайсковыя вучэньні з «апалчэньнем» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі пачаліся чарговыя вучэньні тэрытарыяльнай абароны, у тым ліку на мяжы зь Літвой