«У нас няма ніякіх сумневаў у тым, што па загадзе спэцслужбы замежнай дзяржавы, а менавіта Расеі, дзейнічаюць людзі, гатовыя пагражаць жыцьцю, здароўю, маёмасьці польскіх грамадзян», — цытуе яго Gazeta Prawna.
На дадзены момант, заявіў Семоняк, «дзякуючы вельмі эфэктыўным дзеяньням Агенцтва ўнутранай бясьпекі і паліцыі 10 чалавек знаходзяцца пад вартай менавіта па абвінавачаньні ў плянаваньні або спробе зьдзяйсьненьня актаў сабатажу».
Ён дадаў, што, паводле яго ацэнкі, такая дзейнасьць — частка «вялікага цэлага, якое ўключае ў сябе расейскія або беларускія кібэратакі або ціск на мяжы».
Семоняк таксама адзначыў, што 10 чалавек з арыштаваных былі зьвязаныя з актамі сабатажу, «іншыя гісторыі з гэтых 18 былі таксама непасрэдна накіраваныя на нанясеньне ўдару па бясьпецы польскай дзяржавы», адна зь іх зьвязаная са спробай «зьдзейсьніць або арганізаваць замах на прэзыдэнта Ўкраіны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «ПіК Свабоды». Латушка пра сакрэтныя пляны рэжыму і свае амбіцыі ў палітыцы29 траўня Ніжнесылескае аддзяленьне Нацыянальнай пракуратуры Польшчы прад’явіла абвінавачаньне па справе аб дзейнасьці на заданьне расейскай выведкі. Як паведаміла прэс-служба ведамства, па справе праходзяць тры чалавекі — двое грамадзян Беларусі і грамадзянін Польшчы.
28 траўня польскія СМІ паведамілі пра затрыманьне Агенцтвам унутранай бясьпекі некалькіх чалавек па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні падпалаў на тэрыторыі краіны. Заяўлялася, што ў ліку затрыманых два беларусы і паляк, якія плянавалі дывэрсіі на заданьне Галоўнага ўпраўленьня выведкі Расеі. Адным з затрыманых можа быць мянчук Сьцяпан Касьцючэнка, як вынікае з матэрыялаў, прадстаўленых «Позірку» абʼяднаньнем былых сілавікоў BelPol.
Пры ператрусе аўтамабіля Renault, які належыць грамадзяніну Беларусі, выяўленыя «пустыя каністры, буйная сума наяўных грошай у рознай валюце, а таксама кабэлі, лом і прадметы, якія нагадваюць батарэйкі».
21 траўня прэмʼер-міністар Польшчы Дональд Туск заявіў, што сярод падазраваных у арганізаваных Расеяй спробах дывэрсій ёсьць грамадзяне Беларусі. Гаворка ішла, у прыватнасьці, пра спыненую спробу падпаліць завод па вытворчасьці фарбаў у Ўроцлаве.
«На дадзены момант у нас ёсьць дзевяць падазраваных, арыштаваных і абвінавачаных ва ўдзеле ў дывэрсіях у Польшчы на запыт расейскіх службаў. Гэта тычыцца нападу, падпалу і спробы падпалу», — сказаў ён.
Па словах палітыка, гаворка ідзе пра людзей з «крымінальнага сьвету»: «Гэта тычыцца грамадзян Украіны, Беларусі і Польшчы. Гэтае пытаньне ня носіць нацыянальнага характару».
Такія дзеяньні плянаваліся таксама ў Літве, Латвіі і Швэцыі, сьцьвярджае кіраўнік польскага ўраду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Праходзіў вэрыфікацыю для ўступленьня ў полк „Пагоня“, аднак ва Ўкраіну так і не паехаў», — ByPol пра затрыманага ў Польшчы беларуса