Асноўная ўвага будзе накіраваная на забесьпячэньне захадаў ваеннага становішча з прыцягненьнем да выкананьня задач атраду «народнага апалчэньня».
У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб правядзеньні 3–5 чэрвеня камандна-штабных вучэньняў з удзелам тэрытарыяльных войскаў і атраду «народнага апалчэньня».
Як адзначаецца ў паведамленьні міністэрства, яны адбудуцца ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласьці.
«У іх [вучэньнях] возьмуць удзел вайсковаабавязаныя, прызваныя з запасу, на сваіх штатных пасадах, а таксама атрад народнага апалчэньня, створаны з добраахвотнікаў раёну», — паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.
Асноўная ўвага, адзначаецца ў паведамленьні, будзе накіраваная на забесьпячэньне захадаў ваеннага становішча з прыцягненьнем да выкананьня задач атраду «народнага апалчэньня».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія лётчыкі прайшлі падрыхтоўку ў прымяненьні ядзернай зброі, — Вайскова-паветраныя сілы- Аляксандар Лукашэнка падтрымаў расейскае ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну 24 лютага 2022 году і дазволіў скарыстаць тэрыторыю, вайсковую інфраструктуру і паветраную прастору Беларусі для ўварваньня расейскай арміі і абстрэлаў гарадоў Украіны, ахвярамі чаго сталі дзясяткі тысяч мірных украінцаў.
- У першыя дні поўнамаштабнай вайны ўрад Украіны пастанавіў закрыць усе памежныя пункты зь Беларусьсю. Пасьля адыходу расейскіх войскаў з Кіеўскай і Чарнігаўскай вобласьцяў між краінамі працуе толькі адзін пункт пропуску — у Валынскай вобласьці. Празь яго ва Ўкраіну вяртаюцца ўкраінцы, якіх незаконна вывезьлі ў Расею.
- Супраць Беларусі ўвялі міжнародныя санкцыі праз падтрымку Аляксандрам Лукашэнкам расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
- Увесь час ад пачатку расейскай поўнамаштабнай вайны супраць Украіны на тэрыторыі Беларусі амаль бесьперапынна праводзяцца вайсковыя вучэньні, а Ўкраіна ўмацоўвае свае межы на беларускім кірунку.