Польшча пашырыла нацыянальны санкцыйны сьпіс, сярод іншага дадаўшы туды беларускага вытворцу харчовай солі, ААТ «Мазырсоль».
Санкцыі прадугледжваюць замарожваньне актываў і забарону на ўдзел кампаніі «Мазырсоль» у працэдурах дзяржаўных закупак і конкурсаў.
У абгрунтаваньні прычыны ўнясеньня ў санкцыйны сьпіс «Мазырсолі» гаворыцца, што вытворца ўваходзіць у склад дзяржканцэрну «Белдзяржхарчпрам», які зьяўляецца арганізацыяй, падведамнай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, і што прадпрыемства зьвязана з Алегам Эйбатавым — былым начальнікам Мазырскага памежнага атраду, а цяпер намесьнікам гендырэктара «Мазырсолі». За саўдзел у ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны Эйбатаў ужо знаходзіцца пад санкцыямі Канады, ЭЗ і Вялікай Брытаніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне паведамілі аб заканчэньні абмежаваньняў на пастаўкі беларускай прадукцыі з сталі, але гандаль спынены ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна адкрые свой рынак для беларускай харчовай солі і электралямпачак. Але ёсьць нюанс