7694 спробы нелегальнага пранікненьня мігрантаў з тэрыторыі Беларусі спынілі ў траўні 2024 году Літва, Латвія і Польшча.
Гэта на 21,6% больш, чым у красавіку (6.327), і на 63% больш, чым у траўні 2023 года (4.719), сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз зьвестак іх памежных службаў.
Польшча перадухіліла 7117 спроб незаконнага перасячэньня мяжы (+30,3% да красавіка, +140,5% да траўня 2023 года), Латвія — 543 (-33,8%, −64,9%), Літва — 34 (-27,7%, −83,9%).
Сёлета за пяць месяцаў суседнія краіны ЭЗ папярэдзілі 18 813 спроб нелегальнага пранікненьня зь беларускай тэрыторыі (+21,2% да аналягічнага леташняга пэрыяду).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «ПіК Свабоды». Латушка пра сакрэтныя пляны рэжыму і свае амбіцыі ў палітыцы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Буфэрная зона на мяжы зь Беларусьсю вернецца 4 чэрвеня — віцэ-прэм’ер Польшчы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ двое польскіх вайскоўцаў атрымалі раненьні праз напады мігрантаў на мяжы зь Беларусьсю