Як удакладніў губэрнатар Белгарадзкай вобласьці Вячаслаў Гладкоў, пяцёра зь іх у момант абстрэлу ехалі ў аўтобусе, шосты ішоў па вуліцы. Іх даставілі ў шпіталь.
У Карачанскім раёне здэтанаваў снарад, які не разарваўся. Гэта адбылося ў той момант, калі яго аглядалі мясцовыя чыноўнікі. Пры выбуху загінуў намесьнік кіраўніка адміністрацыі раёна Ігар Нечыпарэнка. Нязначныя раненьні атрымалі кіраўнік раёна і два начальнікі сельскіх адміністрацый.
Мінабароны Расеі паведаміла, што ноччу над Белгарадзкай і Курскай абласьцямі былі зьбіты два бесьпілётнікі, яшчэ адзін — над Азоўскім морам. Раніцай над Белгарадчынай былі зьбітыя яшчэ чатыры дроны. Сыгналы ракетнай небясьпекі ў рэгіёне працягваюцца.
Прыгранічныя з Украінай вобласьці Расеі, у першую чаргу Белгарадзкая вобласьць, у апошнія месяцы падвяргаюцца практычна штодзённым абстрэлам і атакам ударных дронаў. Расейскі бок абвінавачвае ў іх Украіну. Украінскае камандаваньне, як правіла, не камэнтуе абстрэлы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У расейскім Белгарадзе абрынуўся пад’езд жылога дому, мясцовыя ўлады кажуць пра ахвяры і абвінавацілі Ўкраіну ў абстрэле ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абстрэл Белгараду. Пачаліся пажары