Сілавікі працягваюць затрыманьні, у тым ліку за даўнія справы.
У Беларусі затрымалі актора Кірыла Алахвердзьяна. Пра яго вядома, што ён здымаўся ў роліках тэлеканалу «Белсат» і быў у кадры ў міліцэйскай форме. Пра затрыманьне паведаміў Праваабарончы цэнтар «Вясна».
Вядома, што раней ён гуляў у КВЗ.
Тэлеканал «Белсат» прызнаны ўладамі «экстрэмісцкім». Цяпер за краты можна трапіць за стары допіс з сымболікай каналу, нават з тых часоў, калі канал яшчэ афіцыйна працаваў у Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 1 чэрвеня: жыхара Кобрыня асудзілі на 10 дзён арышту за кнігу ў шафе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 31 траўня: новыя суды над палітвязьнямі ў Магілёве і Горадні; іншаземцу пагражае 25 гадоў калёніі