У вайсковых вучэньнях «Непахісны абаронца — 24» (Steadfast Defender 24), якія пачаліся ў канцы студзеня і працягваліся да 31 траўня, удзельнічалі больш за 90 000 вайскоўцаў.
На вучэньнях Steadfast Defender 24 у Польшчы
Як паведаміла выданьне Deutsche Welle, апошнія такія маштабныя вучэньні праводзіліся ў 1988 годзе з удзелам 125 000 вайскоўцаў.
У вучэньнях Steadfast Defender 24, якія праходзілі ў некалькі этапаў, удзельнічалі ўсе 32 краіны, якія ўваходзяць у Альянс, у тым ліку Швэцыя — краіна ўступіла ў NATO толькі сёлета.
На вучэньнях Steadfast Defender 24 у Польшчы
Сэрыю манэўраў вырашылі правесьці ў адказ на зьмены сытуацыі зь бясьпекаю ў рэгіёне ў выніку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну. Галоўныя падзеі адбываліся ў Польшчы і краінах Балтыі, а таксама ў Нямеччыне, якая была асноўным вузлом падмацаваньня і каардынацыі.
У вучэньнях задзейнічалі больш як 50 караблёў, 1100 баявых машын і больш як 80 зьнішчальнікаў. Вайскоўцы адпрацоўвалі хуткае прывядзеньне войскаў у баявую гатоўнасьць і разгортваньне нацыянальных і шматнацыянальных сухапутных сіл на ўсходнім флянгу NATO.
На вучэньнях Steadfast Defender 24 у Польшчы
Асновай сцэнара вучэньняў стаў імаверны напад Расеі на тэрыторыю хаўрусьнікаў, які аўтаматычна прыводзіць у дзеяньне артыкул 5 дамовы NATO аб калектыўнай бясьпецы. Упершыню ў арганізацыі праверылі новыя рэгіянальныя пляны абароны Альянсу, узгодненыя летась у сувязі з расейскай вайной ва Ўкраіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: NATO ўпершыю праводзіць маштабныя манэўры ў Фінляндыі і ШвэцыіСамымі маштабнымі за апошні час вучэньнямі лічацца Trident Juncture («Адзіны трызуб»), у якіх у 2018 годзе ўдзельнічалі больш за 50 000 вайскоўцаў.
На вучэньнях Steadfast Defender