Афіцыйны прадстаўнік ураду Нямеччыны Штэфан Гэбэштрайт заявіў, што Ўкраіна можа выкарыстоўваць перададзеную ёй зброю па расейскіх аб’ектах.
Як паведаміла агенцтва dpa, нямецкі ўрад ухваліў адпаведнае рашэньне.
Паводле выданьня Deutsche Welle, Штэфан Гэбэштрайт сказаў: «Украіна мае права абараняцца ад атак», якія Расея ажыцьцяўляе па Харкаве.
У апошнія некалькі тыдняў Украіна спрабавала дабіцца ад сваіх партнэраў дазволу на выкарыстаньне перададзенай ёй зброі па расейскіх войсках на тэрыторыі Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Данія, Фінляндыя і Канада дазволілі Ўкраіне ўжываць іх зброю для ўдараў па Расеі. Якія яшчэ краіны зрабілі гэтаРаней 13 краін паведамілі аб магчымасьці выкарыстоўваць іхную зброю для ўдараў па Расеі. Сярод іх — Вялікая Брытанія, Польшча, Швэцыя, Францыя, Канада, Чэхія, Нідэрлянды, Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Літва, Нарвэгія і Данія.
31 траўня стала вядома, што прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн таксама негалосна дазволіў Украіне выкарыстоўваць амэрыканскую зброю для ўдараў па вайсковых аб’ектах на тэрыторыі Расеі, але толькі на мяжы з Харкаўскай вобласьцю, дзе расейскія войскі вядуць наступ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн часткова адмяніў забарону на выкарыстаньне Ўкраінай зброі ЗША для нанясеньня ўдараў унутры РасеіЯк адзначаецца на афіцыйным сайце ўраду Нямеччыны, зь лютага 2022 году, калі Расея ўварвалася на ўкраінскую тэрыторыю, Нямеччына перадала Ўкраіне вайсковую дапамогу на 34 мільярды эўра.