На 1 студзеня 2024 году ў Беларусі пражывалі 1 801 383 дзіцяці да 18 гадоў, гэта 19,7% ад агульнай колькасьці насельніцтва. Тым часам год таму, на 1 студзеня 2023 году, у Беларусі налічвалася 1 827 758 дзяцей да 18 гадоў. Такім чынам, за 2023 год колькасьць дзяцей у Беларусі скарацілася на 26 375 (або на 1,44%), сьведчыць статыстыка.
На 1 студзеня 2022 году ў Беларусі пражывалі 1 847 711 дзяцей (на 19 953 дзіцяці больш, чым на пачатак 2023 году), на пачатак 2021 году — 1 860 711 дзяцей (на 13 тысяч больш, чым на пачатак 2022 году), на пачатак 2020 году — каля 1 млн 869 тысяч дзяцей.
Агулам за 4 гады, з пачатку 2020 году, колькасьць дзяцей у Беларусі скарацілася прыкладна на 68 тысяч.
З 2020 году Беларусь з прычыны палітычных рэпрэсіяў вымушана пакінулі сотні тысяч чалавек, у тым ліку сем’і зь дзецьмі. Паводле зьвестак Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, колькасьць вымушаных мігрантаў зь Беларусі склала ад 200 да 500 тысяч чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На летнія вакацыі дзецям палітвязьняў сабралі больш за 20 тысяч эўра ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля выбараў 2020 году Беларусь пакінула каля 6-7% насельніцтва краіны, — сацыёляг Коршунаў