18-гадовую грамадзянку Ўкраіны затрымалі на беларускай мяжы

Кацярына Гарсьцючэнка, архіўнае фота

Раней у Беларусі ўкраінцы прадаставілі дадатковую ахову.

Як стала вядома праваабаронцам, 29 траўня Кацярына Гарсьцючэнка вярталася з Польшчы ў Беларусь. На мяжы яе затрымалі за фатаздымак 4-гадовай даўнасьці ў тэлефоне. Праз вайну ва Ўкраіне дзяўчына атрымала ў Беларусі статус дадатковай аховы. У Беларусі Кацярына жыла апошнія два гады.

На гэты момант Кацярына знаходзіцца ў Берасьцейскім ІЧУ. Ёй не даюць зьвязацца з роднымі.

Далейшыя акалічнасьці справы высьвятляюцца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна вярнула 13 дзяцей, якіх раней вывезьлі ў Расею
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік Чырвонага Крыжа Шаўцоў назваў лічбу «данецкіх дзяцей», якіх вывозілі ў Беларусь з 2022 году