У вёсцы Багушова Полацкага раёну разбурыўся мост. Пра здарэньне паведаміў намесьнік старшыні Полацкага райвыканкаму Сяргей Лейчанка і апублікаваў фота моста.
У сувязі з разбурэньнем моста дарожны рух па ім перакрылі.
На аб’екце працавала камісія, рашэньне аб правядзеньні рамонта знаходзіцца «ў стадыі прапрацоўкі, неабходна дэталёвае абсьледаваньне і праектаваньне», таксама «прапрацоўваюцца зьмены, якія варта ўнесьці ў расклад дарожнага руху», паведаміла 29 траўня мясцовая газэта «Полацкі веснік». Мост абрынуўся 28 траўня.
Кіроўцаў просяць улічваць інфармацыю пры плянаваньні паездак.
Дзясяткі мастоў у Беларусі патрабуюць рамонту. У 2024 годзе на рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах бягучым рамонтам плянуюць ахапіць 33 мастоў, увесьці ў эксплюатацыю пасьля капітальнага рамонту — 13 мастоў, а пасьля рэканструкцыі — 8 мастоў. На мясцовых аўтамабільных дарогах заплянавана адрамантаваць 30 маставых збудаваньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Смаленскай вобласьці абваліўся аўтамабільны мост над чыгункай Масква — Менск. Ёсьць ахвяры і пацярпелыя ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Намесьніку дырэктара менскага «Гораўтамоста» прысудзілі 5 гадоў «хатняй хіміі» за абвал моста на Нямізе