Дата дня
29 траўня 2020 году у Горадні ў выніку правакацыі быў арыштаваны відэаблогер, аўтар Youtube-каналу «Страна для жизни» Сяргей Ціханоўскі, муж цяперашняй апазыцыйнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай. Ён зьбіраўся балятавацца ў прэзыдэнты на выбарах 2020 году, але ягонай ініцыятыўнай групе адмовілі ў рэгістрацыі, калі ён быў у зьняволеньні.
З таго часу Ціханоўскі знаходзіцца за кратамі. Яго абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў, распальваньні варожасьці, перашкодзе працы ЦВК і на закрытым судзе 14 сьнежня 2021 году далі 18 гадоў зьняволеньня. У чэрвені 2022 году КДБ унёс Ціханоўскага ў сьпіс асобаў, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бачыў Сяргея „на калідорах“ у пачатку 2023-га». Як выглядае звычайны дзень Ціханоўскага за кратаміТаксама ў гэты дзень
1453 — адбылося падзеньне Канстантынопалю. Горад захапілі войскі Атаманскай імпэрыі, што засьведчыла канчатковы развал Усходняй Рымскай імпэрыі.
1975 — на Беларускім аўтазаводзе пачатая вытворчасьць найбуйнейшага ў СССР грузавіка БелАЗ-7520.
У гэты дзень нарадзіліся
1945 — Аляксей Кароль — беларускі гісторык, палітоляг, галоўны рэдактар газэты «Новы час».
1973 — Юрась Бушлякоў, беларускі мовазнаўца, супрацоўнік беларускай рэдакцыі Радыё Свабода. Адзін з суаўтараў кнігі «Беларускі клясычны правапіс».
Your browser doesn’t support HTML5
1874 — Гілбэрт Кіт Чэстэртан, брытанскі пісьменьнік, журналіст і літаратуразнаўца.
1933 — Мікола Гайдук, беларускі пісьменьнік.
У гэты дзень памерлі:
1565 — Мікалай Радзівіл Чорны, дзяржаўны дзяяч Вялікага княства Літоўскага.
1861 — Яўхім Лялевель, гісторык, нумізмат, гэральдык, палітычны дзяяч, прафэсар Віленскага і Варшаўскага ўнівэрсытэтаў.
1868 — Аляксандар Здановіч, беларускі і польскі гісторык, мовазнаўца, пэдагог.
1986 — Алена Аладава, заслужаная дзяячка мастацтваў БССР, мастацтвазнаўца, дырэктарка Дзяржаўнага мастацкага музэю БССР.
1920 — бальшавікі расстралялі Фабіяна Шантыра, беларускага грамадзка-дзяржаўнага дзеяча, публіцыста, пісьменьніка і перакладчыка.
1970 — Мікола Абрамчык, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і Францыі, прэзыдэнт Беларускай Народнай Рэспублікі (1947–1970).