Днямі літоўскія памежнікі перахапілі два грузы кантрабандных цыгарэт, якія прыляцелі ў Літву зь Беларусі, паведамляе Памежная служба Літвы.
26 траўня літоўскія памежнікі знайшлі пакет зь беларускімі цыгарэтамі (500 пачкаў) і рэшткі мэтэазонду ў Салечнікаўскім раёне непадалёк ад беларускай мяжы. Да ўпакоўкі з цыгарэтамі быў прымацаваны GPS-трэкер. Памежнікі зрабілі засаду, але па цыгарэты ніхто не прыйшоў.
У ноч на 28 траўня памежнікі знайшлі яшчэ адзін мэтэазонд у тым самым раёне — да яго было прымацавана 600 пачкаў цыгарэт NZ Gold. Да ўпакоўкі таксама быў прымацаваны GPS-трэкер.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мытня Літвы: 82% кантрабандных цыгарэт — беларускай вытворчасьці, аб’ём кантрабанды падвоіўся- У 2023 годзе аб’ём кантрабанды цыгарэт у Літву значна ўпаў. Калі ў 2022 годзе літоўскія памежнікі перахапілі 4,3 мільёна пачкаў цыгарэт, дык 2023 годзе — 2,5 млн пачкаў, што на 41% менш. 96% кантрабандных цыгарэт везьлі зь Беларусі.
- Літоўская памежная служба зьвязвала памяншэньне абʼёму кантрабанды з закрыцьцём чыгуначнага пераходу Стасілас (Беняконі) у лютым 2023 году. Таксама 18 жніўня 2023 году Літва закрыла пункты пропуску Шумск (зь беларускага боку — Лоша) і Цверач (Відзы), а 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкі (Катлоўка) і Райгорад (Прывалка). Адной з прычынаў закрыцьця памежных пунктаў літоўскія ўлады называлі, сярод іншага, кантрабанду зь Беларусі. На мяжы зь Беларусьсю працягваюць працаваць два памежныя пераходы — Меднікі (Каменны Лог) і Салечнікі (Беняконі).
- У 2023 годзе кантрабандысты перавозілі тавар больш дробнымі партыямі, але часьцей. Так, напрыклад, летась сталі часьцей выкарыстоўваць дроны і радзей сплаўляць цыгарэты па рацэ.