У беларускай эканоміцы ў красавіку 2024 году было занята 4 мільёны 126,5 тысячы чалавек — на 0,1% менш (–2,6 тыс.), чым у студзені, і на 0,9% менш (–37,3 тыс.), чым у красавіку 2023 году.
Пра гэта сьведчыць праведзены інфармацыйным агенцтвам «Позірк» аналіз дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
За студзень — сакавік 2024 году з розных прычын было звольнена на 3,1% работнікаў больш, чым нанята: 134 492 супраць 130 402.
Акадэмічны дырэктар дасьледчага цэнтру BEROC Леў Львоўскі ў камэнтары адзначаў:
«З прычыны нізкага беспрацоўя працаваць на новых вытворчасьцях няма каму, і гэта яшчэ больш будзе пераграваць эканоміку, пакуль ня стрэліць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму ж яны ўцякаюць? Пра дэфіцыт працоўных рук як адметнасьць рэжыму Лукашэнкі