У Менскім гарадзкім судзе 27 траўня пачынаецца суд над палітзьняволеным Дзьмітрыем Цікуновым, паведамляе «Вясна». Яго абвінавачваюць у «распальваньні іншай сацыяльнай варожасьці» (ч. 1 арт. 130 КК) і «закліках да санкцый» (ч. 3 арт. 361 КК).
Сутнасьць абвінавачаньня праваабаронцам невядомая.
Падсуднаму пагражае да 12 гадоў зьняволеньня.
Справу разглядае судзьдзя Алена Ананіч, на рахунку якой ня менш за 17 палітзьняволеных, асуджаных па крымінальных артыкулах.
- У Беларусі за «заклікі да санкцый» асудзілі ўжо мінімум 104 чалавекі (найчасьцей — разам з абвінавачаньнямі па іншых артыкулах).
Затрымалі жыхарку Менску, якая адміністравала чат дыяспары «Беларусы ў Турцыі»
Праўладны тэлеграм-канал апублікаваў відэа пра затрыманьне жыхаркі Менску, якая адміністравала чат дыяспары «Беларусы ў Турцыі».
«Беларусы ў Турцыі» ўваходзіць у сетку чатаў dze.chat, на момант напісаньня навіны ў ім было 696 чалавек, паведаміла «Мэдыязона». На камэру затрыманая сказала, што была ўладальніцай суполкі і ў 2020 годзе «зьвярталася ў экстрэмісцкія чат-боты».
Па якім артыкуле яе затрымалі, невядома. 24 траўня канал «Мотолько Помоги» пісаў, што чат беларускай дыяспары ў Турэччыне можа быць пад кантролем ГУБАЗіКу.