Згодна з новымі абмежаваньнямі расейцам, якія едуць у турыстычных мэтах, а таксама ў мэтах «непершараднай важнасьці», адмовяць ва ўезьдзе.
Адзначаецца, што абмежаваньні закрануць уладальнікаў візаў, выдадзеных як Нарвэгіяй, так і іншымі краінамі Шэнгенскай зоны, калі яны былі атрыманыя да вясны 2022 году.
Абмежаваньні не закрануць тых расейцаў, якія прыяжджаюць у Нарвэгію ці ў іншыя краіны Шэнгенскай зоны да сваякоў, а таксама дзеля вучобы ці працы.
У дакумэнце нарвэскага ўраду адзначаецца, што абмежаваньні ўводзяцца з прычыны расейскага ўварваньня ва Ўкраіну, якое працягваецца. Першыя абмежаваньні для расейцаў Нарвэгія ўвяла вясной 2022 году. Тады Нарвэгія перастала выдаваць турыстычныя візы грамадзянам Расеі.
- Раней Эстонія і Фінляндыя адмовіліся пускаць расейцаў, якія ўцякаюць ад мабілізацыі.