Каманда Паўла Лібера распрацавала для выбараў у Каардынацыйную раду плятформу Belarus ID. Праграмісты называюць яе «бясьпечным рашэньнем для вэрыфікацыі чалавека і галасаваньня онлайн».
ІТ-спэцыялісты адзначылі, што зрабілі ўсё магчымае са свайго боку, каб зьвесткі людзей засталіся ў бясьпецы.
«Тым часам мы ня можам зрабіць для вашай уласнай бясьпекі больш за вас саміх. Просім вас пільна выконваць нескладаныя інструкцыі, якія вы ўбачыце ўнутры праграмы».
Галасаваць на выбарах у КР можна толькі з наяўным пашпартам грамадзяніна Беларусі, незалежна ад тэрміну дзеяньня. То бок з пратэрмінаваным пашпартам Рэспублікі Беларусь можна аддаць свой голас.
Асобна стваральнікі праграмы зьвярнуліся да беларусаў унутры краіны:
«Выбарнікі ўнутры Беларусі, дзеля вашай бясьпекі праграма ня будзе дасяжная ў РБ. Замест гэтага бліжэй да дня галасаваньня будзе апублікавана вэб-вэрсія. Сачыце за навінамі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Такая праграма каштуе ад 200 тысяч даляраў». Колькі патрацяць на выбары ў Каардынацыйную раду ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбары ў Каардынацыйную раду і беларускі пашпарт. Што ня так з новай сыстэмай для галасаваньня