Помнік Янку Купалу ў Ашгабадзе. ФАТАФАКТ

Помнік Янку Купалу ў Ашгабадзе


У Ашгабадзе праходзіць Міжнадная канфэрэнцыя міністраў культуры, прысьвечаная 300-ым угодкам нараджэньня туркмэнскага паэта Махтумкулі Фрагі. На поўдні Ашгабаду адкрылі 60-мэтровы манумэнт паэту, а побач у алеі разьмясьцілі помнікі 25 клясыкам замежнай літаратуры і мастацтва, у тым ліку амаль 5-мэтровую скульптуру Янку Купалу.

У сакавіку сёлета амбасадар Туркмэністану ў Беларусі Назаркулы Шакулыеў падкрэсьліў у гутарцы з журналістамі, што помнік прайшоў «усе ўзгадненьні зь беларускім бокам».