Дзень у гісторыі
1922 — у СССР заснаваная дзіцячая камуністычная арганізацыя — піянэры.
1929 — у Вільні адбыўся нелегальны зьезд Таварыства беларускай школы.
1944 — заснаваны Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дырэктарка музэю Янкі Купалы страціла пасаду за тое, што адмовілася звальняць супрацоўнікаў з палітычных матываў
1991 — адбыўся рэфэрэндум аб незалежнасьці Харватыі.
1996 — зь менскай турмы на волю выйшаў прафэсар Юры Хадыка. Палітыка арыштавалі за арганізацыю Чарнобыльскага шляху разам зь ягоным калегам Вячаславам Сіўчыкам. У вязьніцы Хадыка правёў галадоўку, якая доўжылася 23 дні.
1999 — у Менску абвясьцілі прысуд у справе апазыцыйнага палітыка, былога прэм’ер-міністра Міхаіла Чыгіра. Чыгір быў асуджаны да турэмнага зьняволеньня тэрмінам на 3 гады з адтэрміноўкай выкананьня прысуду на 2 гады. Нягледзячы на пратэсты АБСЭ і многіх замежных урадаў, Чыгір заставаўся ў зьняволеньні да 30 лістапада 1999 году.
У гэты дзень нарадзіліся
1762 — Ёган Готліб Фіхтэ, нямецкі філёзаф.
1881 — Мустафа Кемаль Ататурк, турэцкі палітык, заснавальнік і першы прэзыдэнт Турэцкай Рэспублікі.
1890 — Хо Шы Мін, рэвалюцыянэр, лідэр камуністычнага Віетнаму.
У памяці
1125 — Уладзімір Манамах, вялікі князь кіеўскі, дзяржаўны дзеяч і пісьменьнік.
1895 — Хасэ Марці, кубінскі рэвалюцыянэр і пісьменьнік.
1934 — Міхал Кахановіч, беларускі палітычны дзеяч, пэдагог, рэдактар, публіцыст (расстраляны НКВД).
1935 — Томас Эдвард Лоўрэнс (Лоўрэнс Арабійскі), брытанскі археоляг і выведнік.